Гродзенец Яраслаў Семінскі 25 чэрвеня паспрабаваў пабіць рэкорд Гродна па адцісканнях, які паставіў Аляксей Сцяпанычаў у пачатку месяца. За гадзіну Аляксей адціснуўся 1500 раз. Наш чытач змог толькі 300 разоў за 20 хвілін.
«Я паспрабаваў кінуць выклік Аляксею, але дрэнна пачаў. Стартаваў са 100 разоў і зразумеў, што памыліўся. Рукі адразу забіліся і далей рабіць ужо было цяжка. У выніку 300 разоў за 20 хвілін, далей вырашыў не працягваць. Зрабіць 1500 раз вельмі цяжка. Я не здаюся, буду трэніравацца і паспрабую яшчэ раз», — сказаў Яраслаў. Ён займаецца воркаўтам кожны дзень.
За час 1500 раз: Гродненец поставил рекорд города по отжиманиям
«Чтобы прокачать себя, не обязательно тягать железо в зале». Гродненец рассказывает про силовые тренировки на природе
Аляксей Сцяпанычаў сачыў за Яраславам у прамым эфіры. У самым пачатку ён заўважыў памылку хлопца.
«Яраслаў адразу шмат зрабіў і закісліўся: у цягліцах назапасілася малочная кіслата, што ўскладняе нервовую праводнасць і стварае праблему з выкананнем цягліцавых скарачэнняў. Тут трэба размеркаваць сілы на ўсю дыстанцыю. Лепш менш рабіць, але часцей. Яраслаў - першы, хто кінуў мне выклік у горадзе. Насамрэч 1500 адціснуцца — не лёгкі занятак. Я гадамі да гэтага ішоў. Спецыяльна не рыхтаваўся, проста адцісканні ў мяне добра ідуць, ды і вынослівасці хапае. Яраслава і іншых гродзенцаў запрашаем на трэніроўку на прыродзе, якая праходзіць кожную нядзелю ў 16:00 у лясны масіў на Паповіча».