Трагедыя адбылася на падстанцыі “Гродна-Паўднёвая”, на ўчастку камплектнай размеркавальнай прылады. Абставіны высвятляюць.

Ужо на месцы здарэння медыкі брыгады хуткай дапамогі канстатавалі смерць ад паразы электрычным токам, піша grodnonews.by.

IMG_5855.JPG

Як паведамілі ў Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, загінулы – 61-аднагадовы гродзенец.

– Напружанне на лініі складае 330 кВт, – адзначыў начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мікалай Ленко. – Абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група.

IMG_5864.JPG