На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў на летнік для аднаўлення сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, за 25 кіламетраў ад Навагрудка.
“Сядзіба з кожным годам руйнуецца ўсё мацней і, калі нічога не рабіць, праз дзясятак гадоў проста знікне з твару Зямлі “, – пішуць арганізатары збору.
– яе заснаваў апошні канцлер ВКЛ граф Іаахім Храптовіч;
– тут знаходзілася адна з самых вялікіх публічных бібліятэк таго часу, куды прыязджалі працаваць польскі кароль Аўгуст II, вядомы вучоны Пачобут, прафесар права Данілавіч, паэты Міцкевіч, Сыракомля, Чачот і іншыя;
– у маёнтку Храптовічаў амаль на стагоддзе раней было адменена прыгоннае права;
– у «Мураванцы», якую многія прымаюць за замак праз чырвоную цэглу і незвычайны выгляд, вырабляліся вытанчаныя сыры па швейцарскай тэхналогіі.
Паветраныя замкі і патрыятычныя коцікі. Як актывісты спрабуюць аднавіць палац Храптовічаў у Шчорсах
На што пойдуць сабраныя сродкі?
– заказ аўтобусаў для дастаўкі валанцёраў з Мінска і назад;
– прылады для працы валанцёраў;
– дапамога ў харчаванні валанцёраў;
– рэквізіт для правядзення культурных мерапрыемстваў.
Праекты з Гродзеншчыны – сярод найлепшых па захаванні культурнай спадчыны
Кантакты для сувязі: +375 29 631 89 08 Ганна Булда
[email protected]


