Учора, 15 чэрвеня, надвор’е на М6 нечакана змянілася, пачалася навальніца. На трасу падалі дрэвы, адной машыне цудам удалося пазбегнуць катастрофы ў Іўеўскім раёне, расказвае onliner.by.
Чытач Сяргей распавёў гісторыю пра тое, што адбылося з ім на трасе М6 (Мінск — Гродна).
— Мы ехалі дзесьці ў 95 км ад Мінска, у Іўеўскім раёне. Гадзіне, а 14 пайшоў лівень, град, ураган — у метры перад машынай нічога відаць не было. Раптам гляджу, на дарогу дрэва кінула ветрам — паспелі спыніцца. І тут жа ззаду яшчэ адно дрэва падае. Усе, мы у пастцы! Але пашанцавала, што не накрыла, можна сказаць, у кашулі нарадзіліся! — дзеліцца ўражаннямі Сяргей.
Дарога апынулася перакрытая, пачаў утварацца затор. У чытача была з сабой піла, машыну дапамагалі вызваліць іншыя кіроўцы, пазней прыбылі супрацоўнікі МНС. Па словах Сяргея, машыну амаль не закранула.
Паводле звестак Белгідрамет, спякота на выхадных у Гродне зменшыцца, в суботу чакаюць днём +27 С˚, ясна, з зменнай воблачнасцю, 16 чэрвеня (нядзеля) па Гродне таксама да +27 С˚. Раніцай і днём 16 чэрвеня ў асобных раёнах на заходняй палове рэспублікі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15−20 м / с. Папярэджваюць аб жоўтым узроўні небяспекі.