Гродзенскі «Нёман» чацвёрты матч запар у чэмпіянаце Беларусі не ведае перамог. На гэты раз 14 чэрвеня падапечныя Ігара Кавалевіча саступілі ў сталіцы камандзе «Мінск».

Гаспадары першымі адкрылі лік у матчы. На 10-й хвіліне Васільеў рэалізаваў 11-метровы, прызначаны за фол Кантарыі ў сваёй штрафной. Яшчэ да перапынку гродзенцы мелі шанец зраўняць лік. Cвой 100% момант меў Цэслюкевіч, але яго ўдар з забойнай пазіцыі парыраваў Верамко.

На пачатку другога тайма падапечныя Кавалевіча дадалі ў сваёй гульні, у гэтым адыгралі сваю ролю і замены. У ўзмацненні выйшлі Атэменг, Алыкулаў і пасля Якімаў. Менавіта апошні сваім далёкім і дакладным ударам на 71-й хвіліне дапамог гродзенцам зраўняць лік у матчы.

Але толькі ўсяго 5 хвілін пратрымалася роўнасць, як гаспадары зноў выйшлі наперад. Чарговы правал у абароне гродзенцаў прывёў да таго, што Шаўчэнка без праблем прабіў Курганскага.

«Мінск» — «Нёман» — 2:1

«Мінск» атрымаў першую перамогу ў чэмпіянаце, а «Нёман» пацярпеў чацвёртую паразу запар.