Аляксей Гаўрыкаў апранае касцюм чалавека-павука і на монаколе катаецца па цэнтры Гродна. Ён хоча расказаць гараджанам пра новы транспарт і пра першы велапракат на Вішняўцы.
Аляксей з 2017 года здаваў у арэнду электрасамакаты. Цяпер у яго з’явіліся яшчэ і монаколы. Каб іх папулярызаваць, Аляксей пачаў апранаць касцюм чалавека-павука.
«Ну, а як яшчэ гэта рабіць? Людзям падабаецца, асабліва дзеткам. Нікому не адмаўляю і з усімі фатаграфуюся. А кагосьці і катаю. Буду часцей выязджаць у цэнтр на монаколе. Для нашага горада гэта новы транспарт і ён вельмі зручны», — распавёў Аляксей.
Монакола — электрычны самабалансуючы ўніцікл (монацыкл) с адным колам.Першы велапрокат на Вішняўцы
З чэрвеня гродзенец адкрыў першы велапракат у мікрараёне Вішнявец. Акрамя ровараў, велапрычэп і электрасамакатаў, там можна будзе ўзяць у арэнду і монакола.
«Цяпер кліентам з мікрараёна Вішнявец не трэба ехаць у цэнтр Гродна або ў Пышкі, каб пакатацца ўсёй сям’ёй на роварах. У нашым мікрараёне ёсць шмат цікавых месцаў: тры форта Першай сусьветнай вайны і парахавыя склепы, якія знаходзяцца ў 5-ці км адзін ад аднаго, прыгожыя берагі Нёмана, парк Румлёва, недалёка Курган Славы і многае іншае», — дадаў Аляксей.
Глядзі іншыя гродзенскія велапрокаты.