Аб узгаранні паведаміў сведка. Паведамленне аб загаранні сухой расліннасці паблізу вёскі Верхполле Гродзенскага раёна паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС учора ў 13.45, паведамляе grodnonews.by.

Высветлілася, што гарэнне сухой расліннасці адбылося на палігоне 6-й амбр «Гожскі» ў Гродзенскім районе. Сухая расліннасць гарэла асобнымі агменямі на плошчы каля 5 га.

Як паведамілі ў Гродзенскім ОУМЧС, выратавальнікі ліквідавалі ачагі ўзгарання сумесна са спецыялістамі лясгаса і вайскоўцамі. Для тушэння пажару было задзейнічана 98 чалавек і 20 адзінак тэхнікі.

У 17:01 загаранне было лакалізавана, а ў 18:45 ліквідавана. Прычына ўзгарання высвятляецца.


Гарыць лес на палігоне пад Гродна. Плошча пажару каля 5 га