«Лекар ад Бога, першакласны хірург», — што кажуць пра новага міністра аховы здароўя

Новага кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Лукашэнка прызначыў праз год пасля пачатку гучнай «справы лекараў», у выніку якой былі арыштаваныя дзясяткі менеджараў у медыцынскай галіне, піша svaboda.org.

Уладзімер Каранік (справа), новы міністар аховы здароўя, у час наведваньня Аляксандрам Лукашэнкам Менскага гарадзкога анкалягічнага дыспансэра
Уладзімер Каранік (справа), новы міністар аховы здароўя, у час наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансера

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новым міністрам аховы здароўя кіраўніка Менскага гарадскога анкалагічнага дыспансера 46-гадовага Уладзімера Караніка.

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі цытуе ягонае выказванне пра матывы замены кіраўніцтва ў Мінздароўя:

«Гэта ж ганьба, калі знізу даверху павязаныя хабарам кіраўнікі ўстаноў і арганізацый! Прытым добрыя кіраўнікі, якія сябе добра як адмыслоўцы зарэкамендавалі (ня будзем называць прозьвішчы). Да гэтага часу да мяне ходзяць, просяць: унікальны чалавек, адпусціце, ён будзе там дняваць і начаваць ва ўстанове аховы здароўя. Хабар, які ўзяў, вярнуў у падвойным памеры – трэба дараваць. Сяджу і думаю: а як дараваць? Бо папярэджваў жа ўсіх, што карупцыя – гэта не пра Беларусь. Даравання не будзе нікому. Крыху прыбурэлі, як у народзе кажуць, абнаглелі, таму ўсіх трэба прывесці да прытомнасці. І вы гэта можаце зрабіць».

Тым часам калегі-анколагі шкадуюць, што высакакласнага лекара-практыка прызначылі на чынавенскую пасаду.


Гродненец назначен министром здравоохранения


Папярэдніка знялі за «справу медыкаў»

Папярэднік Караніка Валеры Малашка прабыў міністрам аховы здароўя два з паловай гады. Да гэтага ён паўтара месяца быў міністрам працы і сацыяльнай абароны. Практыкаваў лекарам да 2004 году, потым 13 гадоў быў чыноўнікам – узначальваў упраўленне аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкаму, быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму.

Прызначаючы Малашку ў студзені 2017 году, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «яму прапанавалі дзясятка паўтара кандыдатур, самы высокі рэйтынг пры праверцы аказаўся ў Малашкі».

Надта яскрава на міністэрскай пасадзе Малашка сябе не праявіў. Пры ім летам 2018 году пачалася «справа медыкаў», у якой фігуруюць каля 90 чалавек, траціна з іх – кіраўнікі ўстановаў, галоўныя лекары і намеснік міністра аховы здароўя. І хоць, мяркуючы па судовых матэрыялах, хабар і «адкаты» медыкі бралі яшчэ ў 2015–17 гадах, калі міністрам быў Васіль Жарко, у судах фігуравалі і эпізоды 2017–2018 гадоў, калі міністэрства ўзначальваў Валер Малашка.

Васіль Жарко, які на момант масавых арыштаў мэдыкаў быў віцэ-прэм’ерам, заявіў, што пра існаванне ў сістэме аховы здароўя маштабнай карупцыйнай схемы нічога не ведаў.

«Калі б я ведаў, то былі б меры прынятыя яшчэ тады… Што такая справа вырасце, я проста не чакаў».

У склад новага ўраду, які Лукашэнка прызначыў у жніўні 2018 году, Жарко не ўвайшоў.

Кандыдатура Караніка стала нечаканасцю

Чуткі ў медычнай супольнасці пра змену міністра пачалі хадзіць пасля вераснёўскай нарады аб праблемах медычнай галіны. Лукашэнка папрасіў міністра Валерыя Малашку даць справаздачу пра тое, «што цяпер адбываецца ў ахове здароўя».

«А пасля будзем глядзець: ці зможа міністр далей працаваць разам з першым намеснікам, які тут не адзін год працуе і нясе, можа, большую адказнасць, чым новы міністр. Адказнасці ніхто не пазбегне», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле інфармацыі «Народнай Волі», называліся дзве асноўныя кандыдатуры на міністэрскую пасаду. Адна – сенатар Віктар Сірэнка, які ў 2010 годзе быў галоўным лекарам Бальніцы хуткай медычнай дапамогі, адкуль з ягонай згоды ў ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня збітага кандыдата ў прэзідэнты Уладзімера Някляева адправілі ў турму КДБ. Другая кандыдатура – дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, былая кіраўніца РНПЦ отарыналарынгалогіі Людміла Макарына-Кібак.

Прозвішча Караніка нідзе не фігуравала. 11 чэрвеня раніцай у Менскім гарадскім анкадыспансеры ён праводзіў планёрку.

«Каранік — лекар ад Бога, першакласны хірург»

Калегі-анколагі ўспрынялі прызначэнне Уладзімера Караніка на міністэрскую пасаду з вялікім жалем.

«Уладзімер Сьцяпанавіч – ня толькі цудоўны, чулы кіраўнік. Менавіта пры ім гарадскі анкадыспансер быў аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, адкрылі новы радыялагічны корпус. Каранік – лекар ад Бога, першакласны хірург, у яго залатыя рукі. Раней ён быў загадчыкам аддзялення таракальнай хірургіі РНПЦ анкалогіі ў Бараўлянах, шмат аперыраваў. Калі яго прызначылі кіраўніком гарадскога анкадыспансера, вельмі шкадаваў, што ня мае часу праводзіць аперацыі. Але сам удзельнічае ў кансіліюмах, робіць абходы, кансультуе хворых.

Нам вельмі шкада, што яго забіраюць ад нас. Тым больш у такі няпросты час. Магчыма, на міністэрскай пасадзе ён больш патрэбны», – сказала на ўмовах ананімнасці калега Караніка.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

«Лекар ад Бога, першакласны хірург», — што кажуць пра новага міністра аховы здароўя

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: