Навіны

У Гродне распачалі кампанію «Каліноўскі2019» і запусцілі літаратурны флэшмоб. Далучайцеся!

У пачатку лістапада ў Вільні адбудзецца перапахаванне парэшткаў удзельнікаў паўстання 1863 года. Гродзенскія актывісты хочуць, каб як мага больш беларусаў паехалі ўшанаваць іх памяць. Для гэтага яны запускаюць адмысловую кампанію.

Першая частка кампаніі распачалася 11 чэрвеня.

— Гэта вершаваны чэлендж — эстафета вершаў паўстанцаў, пра паўстанцаў і дзеля паўстанцаў. Кожны, хто атрымае выклік — мае перадаць яго тром любым асобам, — пішуць актывісты.

Відэа ўжо запісаў гродзенскі актывіст Вадзім Саранчукоў і перадаў эстафету сябрам. Ён прачытаў урывак з верша «Нявесце Каліноўскага», які напісаў у 1960-м годзе Уладзімір Караткевіч.

— Я хацеў бы сказаць, што паўстанне на самой справе — не толькі бойкі і пераходы, не толькі лес і складанасці службы. Гэта ў тым ліку паламаныя лёсы, гэта каханне, якое не здолела спраўдзіцца. У Кастуся Каліноўскага не было жонкі, але была нарачоная. Яны сустракаліся не вельмі доўга — няпоўныя тры гады, але гэта было пачуццё, якое яны пранеслі праз усе свае нядоўгія стасункі, — тлумачыць выбар твора Вадзім.

Актывісты заклікаюць далучацца да флэшмобу. Сачыць за кампаніяй можна ў Вконтакте. Узяць прыгожую налепачку — на Кірава, 3 (і заадно зайсці ў рэдакцыю Hrodna.life у госці).


Мэрыя Вільні рыхтуецца да перапахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 году


Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025