На пасаду міністра аховы здароўя прызначаны гродзенец Уладзімір Каранік, паведамляе БЕЛТА. Ён нарадзіўся ў 1973 годзе ў Гродне, а ў 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1996 па 2011 г. Уладзімір Каранік працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава (раней — Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава). Быў лекарам-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай анкапаталогіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 года па цяперашні час займаў пасаду галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.

Уладзімір Каранік змяніў на пасадзе міністра Валерыя Малашку. Характэрна, што папярэдні міністр таксама родам з Гродна. Яго маці была студэнткай Гродзенскага медыцынскага інстытута. У год нараджэння сына яна заканчвала ВНУ.