Навіны

Гродзенскі фатограф прадставіў у сінагозе выставу пра яўрэйскую спадчыну Беларусі

Гродзенец Чэслаў Сташко на працягу года здымаў яўрэйскую спадчыну Беларусі. 9 чэрвеня фатограф прадставіў у гродзенскай сінагозе ўласную выставу пад назвай «Учора, Сёння, Заўтра.?».

Ідэя фотапраекта нарадзілася пасля леташняга праекта мастака Алеся Сурава, які выстаўляў свае работы таксама ў сінагозе.
Тады ж Сураў і прапанаваў свайму сябру — фатографу Чэславу Сташко — сумесна аб’ехаць Беларусь і адлюстраваць яўрэйскую спадчыну. Гродзенцы разам ахапілі толькі малую частку таго, што захавалася ад даваеннай гісторыі яўрэйства ў Беларусі.

За год фатограф адздымаў велізарную колькасць матэрыялу, у гродзенскай сінагозе ён прадставіў толькі 60 здымкаў.

Алесь Сураў і Чэслаў Сташко
«Ідэя такога праекта з’явілася ў Алеся Сурава, — распавядае Чэслаў Сташко. — Яна мне спадабалася, хоць у мяне і няма этнічных яўрэйскіх каранёў. Чым больш я здымаў, тым больш яна мяне захоплівала. У выніку з’явілася такая фотавыстава. Пласт яўрэйскай культуры ў нас захаваўся проста велізарны, усе месцы за такі кароткі час я не паспеў аб’ездзіць. На сённяшні дзень я бачу, што працягну працаваць над гэтай тэмай».

Гэта першая персанальная выстава Сташко. Магчыма, у будучыні гродзенец выдасць зборнік фатаграфій і арганізуе сумесную выставу з мастаком Алесем Суравым.






Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025