Гродзенскі гарвыканкам абвесціў конкурс на стварэнне брэнда горада. Паводле праекта конкурс адкрыты, так што паўдзельнічаць мог кожны ахвотны. Глядзіце, якія варыянты даслалі аўтары.

Апублікавалі варыянты брэнда Гродна. Глядзіце і выбірайце

Усе варыянты тут

Сярод тых, хто падаў заяўкі, ёсць і асобныя дызайнеры, і групы аўтараў, піша grodnonews.by. Працы, а іх можна паглядзець і прагаласаваць за ўпадабаную, падалі 20 чалавек.

Сам конкурс — частка стварэння канцэпцыі турыстычнага брэнда Гродна. Як падкрэсліваюць эксперты, горад такім чынам атрымае новы фармат развіцця з пункту гледжання іміджу і пазіцыянавання, у тым ліку і сярод замежных гасцей.


Гродзенскі гісторык прапанаваў гораду новы брэнд. Зацаніце!


Галасаваць за найлепшы лагатып і слоган можна будзе з 10 чэрвеня па 15 ліпеня ўключна.
Па выніках галасавання адбяруць 10 найлепшых работ, якія прадставяць камісіі конкурсу. Праца пераможцы будзе выкарыстана ў прасоўванні брэнда Гродна на розных пляцоўках, а аўтар атрымае ганарар.