Шуневіч сышоў у адстаўку

Аляксандр Лукашэнка прыняў рапарт аб адстаўцы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, піша belta.by.

Шуневіч сказаў, што яго рашэнне аб сыходзе з пасады з’яўляецца «вывераным, правільным і своечасовым».

«Пройдзены вельмі доўгі і складаны шлях працы ў міністэрстве. Шмат што зроблена. У нейкі момант я пачаў разумець, што трэба забяспечваць пераемнасць, дынаміку, хуткасць і эфектыўнасць прыняцця рашэнняў. І гэта досыць складана — быць актуальным, — сказаў ён, тлумачачы прычыны такога кроку. — Па-першае, патрэбен свежы погляд на працу міністэрства. Па-другое, думаючы і пра сваю эфектыўнасць, лічу, што прыйшоў час змяніць род дзейнасці. Можа, вока замылілася. Можа, трэба паспрабаваць нешта іншае. Гэта адзіная матывацыя».

Ігар Шуневіч спадзяецца прынесці карысць дзяржаве на іншай пасадзе. Ён быў прызначаны міністрам унутраных спраў Беларусі ў маі 2012 года. На гэтую пасаду ён перайшоў з пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі, да гэтага працаваў у КДБ Беларусі.

Разам з тым Шуневіч пакуль застаецца кіраўніком назіральнага савета хакейнага клуба «Дынама-Мінск», піша n*.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025