Ужо ў 15-ы раз пад Гродна прайшоў рок-байк-фестываль «Хавайся ў бульбу». Арганізатары кажуць, што свята можа мяняць месца і дату, але не сваю сутнасць. Каб гэтую сутнасць зразумець, мы паглыбіліся ў свет скуры, выхлапаў і тэстастэрону.
На фестываль у Гродне традыцыйна прыязджаюць байкеры не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Германіі, Англіі, Малдовы. Для іх нават арганізавалі мотаэкскурсіі па горадзе.
— Ніколі не ставім перад сабой мэтай уперціся ў нейкую колькасць наведвальнікаў і яе дасягнуць. Колькі прыедзе — усё добрыя, усіх любім, усіх цэнім, усіх чакаем, — кажа адзін з арганізатараў Павел Матвееў. — Спадзяемся, што каля тысячы байкераў за два дні збяруцца, не лічачы пасажыраў. І не менш людзей з горада.
— Мы заўсёды пазіцыянавалі «Хавайся ў бульбу» як байк-рок-фэст. То бок, гэта не толькі месца, дзе збяруцца байкеры пасядзець-пабухаць пад якую-небудзь музыку. Не, мы хочам, каб гэта было напоўнена цікавай і разнастайнай музыкай. Мы стараемся прасоўваць сваіх музыкаў - гродзенскіх, беларускіх, і перш за ўсё людзей, які спяваюць і пішуць сваю музыку, ствараюць новы цікавы музычны прадукт. Мы заўсёды гатовы запрасіць цікавы праект, каб прадставіць публіцы, паслухаць самім, і мець дачыненне да будучага поспеху, — тлумачыць канцэпцыю арганізатар.
Акрамя музыкі, можна было паўдзельнічаць у конкурсах, купіць мерч, нанесці аквагрым, пастраляць у ціры, паесці шашлыка і выпіць чагосьці - стандартны набор такіх мерапрыемстваў. Таксама можна было набіць бясплатную татуіроўку, распрацаваную адмыслова да фэсту. Або скарыстацца прапановамі самой пляцоўкі.
— Другі год праводзім фэст на тэрыторыі турбазы «Дом Рыбака». Тут прыгожае месца, вялікая пляцоўка. Можна разбіць усё на зоны: дзесьці спакойна смажыць шашлыкі, дзесьці скакаць на батуце, піць на фудкорце ці пад сцэнай адцягвацца пад добрую музыку. Пляцоўка дазваляе любыя рашэнні: хочаш — намётавы гарадок, хочаш — добраўпарадкаваныя нумары. Усё для зручнасці нашых наведвальнікаў, — кажа арганізатар.
На другі дзень па Гродне прайшла мотакалона, якой магло і не быць з-за зменаў у закона аб масавых мерапрыемствах. Тым не менш, традыцыю фестывалю ўдалося захаваць.
— Многія фестывалі тым і добрыя, што яны сталі традыцыяй, — кажа Павел. — Я ведаю і ў Беларусі, і ў іншых краінах, шмат мерапрыемстваў, якія перасягнулі парог 20-годдзя. На іх людзі ідуць, таму што гэта становіцца ўжо і традыцыяй, і месцам сустрэч для многіх. Мы, спадзяюся, таксама перасягнем 20-гадовы парог і станем для многіх такім культавым мерапрыемствам. Якое можа мяняць месца, можа часам зрушыць дату, але не мяняе сваёй сутнасці. Традыцыйнасць у нейкім сэнсе — гэта вельмі нядрэнна.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…