«Мне патрэбна тваё адзенне». У Гродне паказваюць «Тэрмінатар 2» на беларускай мове

Гэтымі днямі, 7−9 чэрвеня, у гродзенскім кінатэатры «Космас» адбываюцца паказы фільма Джэймса Кэмерана «Тэрмінатар 2. Судны дзень» у прафесійнай агучцы на беларускай мове. Паказваюць 3D-версію — «юбілейнае» перавыданне, якое было зроблена да 25-годдзя знакамітай стужкі.

«Тэрмінатар 2» — гэта першы ў гісторыі Беларусі фільм у 3D, які можна паглядзець на беларускай мове. У запісу ўдзельнічалі беларускія акцёры і тэлевядоўцы. Андрэй Мілюхін агучыў няўрымслівага Т-1000 (персанаж Роберта Патрыка), Павел Харланчук — гуманнага Т800 (Арнольд Шварцэнэгер), Святлана Цімохіна агучыла Сару Конар (Лінда Хэмілтан).

На гродзенскіх паказах, якія доўжацца ўсяго тры дні, на ўваходзе гледачам раздавалі інфабуклеты пра фільм, а валанцёры перад сеансам апытвалі, якія яшчэ фільмы яны хацелі бы паглядзець па-беларуску ў Гродне.

Кіно па-беларуску на вялікім экране — адносна новая з’ява для Беларусі і асабліва для Гродна. Паказы праходзяць у межах праекта «Беларускія ўікенды» пра падтрымцы кампаніі Velcom | A1. Мінская кампанія «Кінаконг» займаецца прафесійным агучваннем і ладзіць рэгулярныя беларускамоўныя паказы ў кінатэатрах свайго горада ўжо некалькі год: усе квіткі на сеансы раскупаюцца загадзя. У Гродне гэта агулам чацвёрты паказ, а сёлета толькі другі.

«Па жанрах мы стараемся перамяжоўваць. Папярэдні фільм быў дзіцячы, «Хронікі Нарніі», цяпер гэта баявік, а наступным, і ў Мінску, і ў Гродне, мы плануем паказаць лірычны фільм «Хаціка» — расказаў Андрэй Кім, кіраўнік «Кінаконга». Арганізатары абяцаюць, што гэта адбудзецца прыблізна праз месяц, а пазней яны плануюць прывезці знакаміты фільм пра мілага мядзведзя, «Падынгтан», магчыма, нават дзве часткі.

Каардынатарка гродзенскіх паказаў лічыць, што беларусы ў кожным горадзе мусяць мець магчымасць глядзець кіно на сваёй мове, і спадзяецца, што з цягам часу гэта стане натуральнай з’явай, а не надзвычайнай падзеяй.

Гледачы перад сеансам пацвярджалі, што прыйшлі паглядзець улюбёны фільм дзяцінства ў кінатэатры, многіх зацікавіла мова паказу.

«На фільм прыходзяць пераважна рускамоўныя гледачы, гэта 90% нашай аўдыторыі. Для таго, каб любіць беларускую мову, неабавязкова размаўляць па-беларуску», — тлумачыць Андрэй Кім.

Выбар фільма для паказу невыпадковы. «Тэрмінатар 2» — класіка кіно, фільм, які атрымаў чатыры «Оскары», змяніў стаўленне тагачаснага кінематографа да ўжывання камп’ютарных эфектаў, а крытыкі прызнаюць ролю Тэрмінатара найлепшай у кар’еры Арнольда Шварцэнэгера.

Забраніраваць або купіць квіткі анлайн

«Гэта легендарнае кіно. Менавіта «Тэрмінатар 2» мае культавы статус. Таксама ёсць пэўная актуальнасць таго, пра што ён кажа: вакол нас многа войнаў, гвалту, і ёсць момант дэгуманізацыі чалавека. Гэты фільм пра страх чалавека, што давядзецца адказваць за свае учынкі», — лічыць Андрэй Кім.

— Фільм вельмі глыбока раскрывае момант дэгуманізацыі Тэрмінатара. «Тэрмінатар» перакладаецца як «ліквідатар», ён створаны, каб забіваць людзей. І зараз у многіх медыа прынята дэгуманізаваць некаторых людзей, напрыклад, казаць не «забілі тэрарыста», а «ліквідавалі тэрарыста». Тэрмінатар на працягу фільма вучыцца цаніць жыццё. У канцы ёсць класная фраза: «Калі гэты робат-забойца навучыўся цаніць чалавечае жыццё, то можа і ў нас ёсць шанец». Акрамя таго, што сам па сабе фільм культавы, і мы яго даўно хацелі агучыць, мне здаецца, што ён актуальны і цяпер, нам варта больш цаніць адзін аднога.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025