У Мастах на прадпрыемстве ААТ «Мастоўдрэў» выбухнула газапаветраная сумесь. Разбураны аднапавярховы будынак, ахвяраў няма, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.
7 чэрвеня ў 23:38 у службу 101 паступіла паведамленне аб выбуху без наступнага гарэння ў аднапавярховым блокавым будынку аварыйнага зліву алею на тэрыторыі ААТ «Мастоўдрэў».
Выбух разбурыў будынак цалкам. Пацярпелых няма. Прычыну выбуху выяўляюць.