У Гродне пройдзе фотавыстава Аляксандра Саенкі: пра гульню святла, ценю і эмоцый

Вернісаж выставы гродзенскага фатографа Аляксандра Саенкі адбудзецца 14 чэрвеня. Аўтар найбольш вядомы як рэпартажны фатограф, але для сябе здымае ў стылі гульні святла і ценяў. Новы праект называецца «Прыдуманы горад», ён вельмі асабісты. Каб разабрацца ў вобразах і сімвалах, Hrodna.life пагутарыў з аўтарам.

«Прыдуманы горад» — гэта роздум пра траўмы мінулага. Гэта спроба чарговы раз адказаць на галоўнае чалавечае пытанне — хто я? Гэта спроба раскрыць таямніцы самога сябе праз прызму святла і ценю. Гэта паглыбленне ў прыдуманы свет, дзе сярод шэрых сцен даўно згас агмень, а ў вачах засталіся толькі жаданні і надзеі, парослыя бур’янам. Калі цягнешся да зорак, але імкліва падаеш у церні, дзе пустэча наперадзе і пустэча за табой, у якой вінаваты ты сам…" - так піша пра выставу Аляксандр.

Унутраны горад

Выставы Аляксандра Саенкі бываюць у Гродне нячаста, прыблізна раз на два гады. Ён патлумачыў, што гэты тэрмін — як бы жыццёвы цыкл, за які адбываецца даследаванне гарадскога жыцця і рашэнне ўнутраных праблем.

«Калі чалавек ідзе па горадзе, ён часта не заўважае гульні святла і ценю. Гэта мой прыдуманы свет, у якім апынаюся штодзень, калі бачу нейкія нестандартныя рэчы, рэчы пад іншым вуглом».

Траўмы, пра якія распавядае Аляксандр — гэта праблемы асабістага характару, праблемы адносінаў мужчыны і жанчыны, адносінаў з дзецьмі. Такія мае ці не кожны.

«Мне вельмі важна, каб гледачы знаходзілі свае метафары. У кожнага свае праблемы, і калі глядзіш на карцінку, водгуллі, метафары знаходзяцца. Гэта класна, што я бачу на выяве адно, бо быў у гэтым моманце, а чалавек пабачыць абсалютна іншае».

Здымкі на выставе не пастановачныя, усе моманты — злоўленыя. Сярод герояў ёсць і знаёмыя фатографа, але на фота не бачна твараў, яны схаваныя ў цені. Аўтар кажа, што не любіць, каб людзей на здымках пазнавалі, як і не хоча паказваць твары дарагіх яму людзей: «Мне не важна, хто гэта зняты, а важны кантэкст, у якім гэта адбывалася».

На выставе — пераважна мабільная фатаграфія

«Я ўжо блізу двух год прыхільнік мабільнай фатаграфіі - хуткай, дзе для мяне важна бачыць і фіксаваць. Са з’яўленнем iPhone з’явілася лёгкасць у фатаграфіі, я думаю пра выяву, а не пра тэхнічны бок, наладкі, ці якім аб’ектывам мне гэта зняць. Для мяне гэта новы віток, калі важны змест, а не форма, ці інструмент, якім гэта знята». Апрацоўка здымкаў да выставы была мінімальная.

Выстава пра эмоцыі

Аляксандр — прафесійны фатограф-рэпартажнік. Выставы — гэта тое, што ён аддзяляе ад працы і робіць для сябе. Гэта яго спосаб размовы са светам.

Менавіта гэтая выстава — асабістая.

«У мяне былі выставы „Тралейбуснае дэпо“, „Едакі“ — гэта былі мастацка-рэпартажныя здымкі. Там уздымаліся сацыяльныя праблемы беднасці, бамжоў, паказваліся ўмовы працы. Цяперашняя выстава — мае вышукі на тэму душэўнасці».

Аляксандр Саенка вядзе Instagram, паступова выкладаючы туды свае працы. «Я прыхільнік дазавана паказваць аўдыторыі сваю творчасць у стылі святла і ценю».

Мяжа паміж працай і мастацтвам

«Для выданняў, з якімі я працую, важна, каб глядач адразу добра разумеў, гледзячы на выяву, што, дзе і калі. Пра некаторыя здымкі я ведаю, што я іх не прадам, гэта толькі для душы». Калі сабралася нейкая колькасць матэрыялу, стала бачна, што ён укладаецца ў цэлае, тады была напісана і канцэпцыя выставы".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025