Пераход для жабаў з’явіўся на 197-м кіламетры аўтамагістралі М6 Мінск-Гродна. Пры рэканструкцыі дарогі ў раёне населеных пунктаў Васілішкі - Малое Мажэйкава Шчучынскага раёна трапілася забалочаная мясцовасць, якая магла быць адрэзаная для міграцыі вялікай папуляцыі земнаводных. Свае прапановы дарожнікам ўнеслі вучоныя НАН Беларусі, эколагі. У праект абнаўлення дарогі ўключылі збудаванне міграцыйнага калідора, паведамляе grodnonews.by.
Ён уяўляе сабой прыладу з шасці жалезабетонных труб дыяметрам 0,5 метра, якія выкладзеныя на адлегласці 50 метраў адзін ад аднаго пад аснаваннем дарогі. У саміх трубах знаходзяцца бетонныя жалабкі з праточнай вадой, па якіх земнаводныя могуць перапраўляцца пад аўтамагістраллю. На адлегласці каля 400 метраў уладкаваныя падпорныя сценкі вышынёй больш за паўметры, каб жабы не маглі выйсці на дарогу, але па накіроўваючых дарожках свабодна маглі прайсці або «праскакаць» у падземныя трубы.
На думку эколагаў, такімі міграцыйнымі калідорамі карыстаюцца не толькі жабы, яшчаркі, вужы, але і мышы.