З 4 па 7 чэрвеня ў пункце пропуску «Беняконі» і на ўчастку трасы М11 / Е85 (мяжа з Літвой (Беняконі) — Ліда — Слонім — Быцень) будуць праводзіць дарожныя працы. Прэс-служба Дзяржпагранкамітэта папярэджвае пра затрымки ў пропуску аўтамабіляў.
Ад мяжы да н.п. Беняконі часова зменяць схему дарожнага руху. Дарожныя работы праводзяць для паляпшэння работы пункта пропуску і больш камфортнага і бяспечнага перасячэння мяжы.
У Дзяржпагранкамітэце раяць выбіраць альтэрнатыўныя маршруты. За становішчам перад пунктамі пропуску можна сачыць на сайце.