На YouTobe-канале «Беларусьфільма» выклалі першы трэйлер кінафільма пра Янку Купалу. Мяркуючы па ўсім, гэта будзе крутое кіно, піша інтэрнэт-часопіс CityDog.by.
На YouTobe-канале «Беларусьфільма» выклалі першы трэйлер кінафільма пра Янку Купалу. Мяркуючы па ўсім, гэта будзе крутое кіно, піша інтэрнэт-часопіс CityDog.by.
«Купала» — байопік пра Беларускага Дудара Івана Дамінікавіча Луцэвіча. Стужка расказвае пра ўсё жыццё класіка — ад нараджэння да забойства генія ў Маскве ў 1942 годзе.
Уладзімір Янкоўскі — вядомы беларускі кліпмэйкер, каторы з нулявых здымае серыялы для маскоўскіх прадакш-студый. Фільм здымалі ў Беларусі, Расіі і Літве. Галоўную ролю сыграў латышскі акцёр з беларускімі каранямі Мікалай Шастак.
Беларускі сцэнарыст і рэжысёр Андрэй Курэйчык, які зрабіў выдатную кінакар'еру ў Маскве і які вядомы сваім скептычным стаўленнем да «Беларусьфільма», кажа, што фільм атрымаўся: «Там ясна пастулюецца і даносіцца найважнейшая думка: беларусы — ніякія не рускія, што гэта нацыя, вартая сваёй нацыянальна арыентаванай дзяржавы, а наша мова — гэта крута! Калі такое кіно здымаў „Беларусьфільм“?»
Не раней за 2020 год.