У Астраўцы падпалілі дэзадарантам ногі 29-гадоваму хлопцу, які спаў п’яным. Падазраюцца яго двое знаёмых, з якімі ён выпіваў на здымнай кватэры, паведамляе vk.com/uvdgrodno.
Бліжэй да вечара пацярпелы сышоў спаць у іншы пакой. Сабутэльнікі працягнулі распіццё і вырашылі пажартаваць над таварышам. Спачатку аблілі яго ногі туалетнай вадой і чыркнулі запалкай аб карабок, але канечнасці не загарэліся. Тады яны ўзялі дэзадарант, ён лёгка ўспалымніўся, пашкодзіўшы яму ногі.
Жартаўнікі адразу намазаў ногі пацярпеламу маззю. Малады чалавек прачнуўся не адразу, а праз паўгадзіны, яшчэ выпіў і зноў заснуў. Па меддапамогу звярнуўся праз два дні. Медыкі паведамілі ў міліцыю. Спачатку малады чалавек сказаў, што гэта зрабілі з ім невядомыя, але падазраваных вылічылі. Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.2 ст. 149 КК РБ «Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання». Падазраваныя 1996-го і 1984-га года нараджэння раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…