У Астраўцы падпалілі дэзадарантам ногі 29-гадоваму хлопцу, які спаў п’яным. Падазраюцца яго двое знаёмых, з якімі ён выпіваў на здымнай кватэры, паведамляе vk.com/uvdgrodno.

Бліжэй да вечара пацярпелы сышоў спаць у іншы пакой. Сабутэльнікі працягнулі распіццё і вырашылі пажартаваць над таварышам. Спачатку аблілі яго ногі туалетнай вадой і чыркнулі запалкай аб карабок, але канечнасці не загарэліся. Тады яны ўзялі дэзадарант, ён лёгка ўспалымніўся, пашкодзіўшы яму ногі.

Жартаўнікі адразу намазаў ногі пацярпеламу маззю. Малады чалавек прачнуўся не адразу, а праз паўгадзіны, яшчэ выпіў і зноў заснуў. Па меддапамогу звярнуўся праз два дні. Медыкі паведамілі ў міліцыю. Спачатку малады чалавек сказаў, што гэта зрабілі з ім невядомыя, але падазраваных вылічылі. Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.2 ст. 149 КК РБ «Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання». Падазраваныя 1996-го і 1984-га года нараджэння раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.