У першы дзень лета ў Гродне на тэрыторыі Новага замка выступіў спявак Ціма Беларускіх. Яго канцэрт на адкрытым паветры сабраў некалькі соцень чалавек.
Гэта другі выступ Цімы ў Гродне. Упершыню ў нашым горадзе ён пабываў у лістападзе 2018 года. Тады канцэрт праходзіў у начным клубе БАЗА.