Каля 40 хвілін доўжылася аперацыя па выратаванні ката па мянушцы Малыш. Занепакоеныя гаспадары папрасілі ратавальнікаў зняць іх гадаванца, які два дні не мог сам спусціцца з дрэва. Гэта адбывалася на вуліцы 1 Мая ў цэнтры Гродна.
Гаспадыня Малыша Ала доўга не вырашалася звярнуцца па рэальную дапамогу да ратавальнікаў: думала, што кот сам спусціцца. Але гэтага не адбылося. На другі дзень яна папрасіла, каб супрацоўнікі МНС дапамаглі ёй зняць ката. Той за два дні сваім мяўканнем паспеў звярнуць на сябе ўвагу ўсяго двара.
Ратавальнікі спачатку прыехалі на звычайнай пажарнай машыне. Агледзеўшы дрэва, яны зразумелі, што да Малыша так проста не залезці. Выклікалі транспарт з лесьвіцай. Кот тым часам ускараскаўся на самую верхавіну дрэва, вышыня якога — амаль як чатырохпавярховы дом. З другой спробы ратавальнікі здолелі наблізіцца да Малыша, але ў мяшок ён лезці не захацеў і палічыў за лепшае саскочыць з вышыні. Праўда, на зямлі яго не знайшлі.
«Нашаму Малышу тры гады, вельмі добры, ласкавы і, галоўнае, хатні. Раз выбег на вуліцу — і вось што адбылося. Спадзяюся, з ім усё добра і ён вернецца дадому», — сказала гаспадыня Малыша.
За аперацыяй выратавання ката назірала больш за дзясятак чалавек. Мінакі цікавіліся каго ратуюць, а хтосьці з відавочцаў жартаваў, што гэта рысь збегла з заапарка. Ратавальнікі адзначылі, што гэта першы сёлета выезд па выратаванні ката. Усе такія аперацыі практычна заўсёды сканчаюцца аднолькава: жывёлы аддаюць перавагу скокнуць з вышыні, чым пайсці ў мяшок або ў рукі да выратавальніка.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…