Новы міжнародны веласіпедны маршрут “АўгустВела” ўрачыста адкрыюць 2 чэрвеня, піша belta.by са спасылкай на ўпраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.
Маршрут працягласцю каля 50 км пачынаецца ад выезду з Гродна ў бок Аўгустоўскага канала. Праходзіць праз вёскі Радзівілкі і Нямнова, палацава-паркавы комплекс “Свяцк”, пасёлак Сапоцкін, Аўгустоўскі канал, па якім можна дабрацца да сезоннага рачнога пункта пропуску “Лясная-Рудаўка” на беларуска-польскай мяжы.
“Маршрут ” АўгустВела ” злучыў Гродна і беларускую частку Аўгустоўскага канала з сеткай маршрутаў GreenVelo працягласцю каля 2 тыс. км. Беларуская частка маршруту прамаркіравана паводле еўрапейскіх стандартаў, усталяваныя каля 500 таблічак, 7 карт-схем, ёсць тры месцы адпачынку. Плануецца злучыць ” АўгустВела ” з Белавежскай пушчай і распрацаваць сумесна з Падляскім ваяводствам і Брэсцкай вобласцю веласіпедны маршрут ” БелавежаВела “, – адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Августовский канал и Беловежскую пущу свяжут кольцевым веломаршрутом
Ва ўрачыстым адкрыцці 2 чэрвеня возьмуць удзел кіраўніцтва Гродзенскай вобласці і Падляскага ваяводства Польшчы. У маршруту “АўгустВела” ёсць свой лагатып, створаны даведнік на некалькіх мовах, інфармацыйныя буклеты “Пашпарт турыста” на трох мовах. Запланавана абнаўленне інфармацыйна-турыстычнага цэнтра ў Сапоцкіне, стварэнне пунктаў пракату і абслугоўвання ровараў.



