У Гродне ўпершыню пакажуць 3D-фільм па-беларуску — легендарны «Тэрмінатар 2»

3D-кіно на беларускай мове ўпершыню з’явіцца на вялікіх экранах Гродна: паказы легендарнага фільма Джэймса Кэмерана «Тэрмінатар-2: Судны дзень» пройдуць у рамках праекта «Беларускія ўікэнды» — фільм можна будзе ўбачыць 7, 8 і 9 чэрвеня ў кінатэатры «Космас».

Агучка і пракат фільма сталі магчымы дзякуючы кампаніі «Кінаконг» і генеральнаму партнёру праекта — кампаніі velcom | A1. «Тэрмінатар-2: Судны дзень» (дакладней, яго «юбілейнае» перавыданне ў стэрэафармаце, прысвечанае 25-годдзю фільма) — першы замежны блакбастэр у беларускай агучцы, які пакажуць у 3D. Навукова-фантастычны баявік рэжысёра Джэймса Кэмерана, пятая па ліку і адна з самых знакавых яго работ, — храналагічны сіквел фільма «Тэрмінатар». У ролі кібарга зняўся Арнольд Шварцэнэгер, яго партнёрамі па здымачнай пляцоўцы сталі Лінда Хэмільтан у ролі Сары Конар і Эдвард Ферланг у ролі яе сына.


Забраніраваць або купіць білеты анлайн


Эфектная і актуальная нават у ХХІ стагоддзі 3D-стужка расказвае пра супрацьстаянне чалавека і машыны, якое цягнецца дзесяцігоддзі. Сын галоўнай гераіні Сары Конар, Джон Конар, абраны стаць лідэрам людзей у іх барацьбе з кібаргамі. Госць з постапакаліптычнай будучыні, непераможны тэрмінатар новай мадэлі, мае намер перашкодзіць планам Джона і знішчыць яго. На дапамогу герою прыходзіць тэрмінатар старога пакалення. Металічныя забойцы ўступаюць у смяротны бой, і толькі ад яго фіналу залежыць лёс чалавецтва.

Зняты ў 1991 годзе «Тэрмінатар-2: Судны дзень» — гэта фільм, які змяніў стаўленне сусветнага кінематографа да прымянення камп’ютэрнай анімацыі і прадэманстраваў новыя магчымасці яе выкарыстання ў кіно. У 1992 годзе стужка атрымала чатыры статуэткі «Оскар» — у намінацыях «Найлепшы гук», «Найлепшы мантаж гуку», «Найлепшыя візуальныя эфекты» і «Найлепшы грым». Вядома, што фільму папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа: як Арнольд Шварцэнэгер, так і Лінда Хэмільтан доўга працавалі над сваёй фізічнай формай. Нягледзячы на тое, што статуэтка за найлепшую мужчынскую ролю дасталася не «Тэрмінатару-2», крытыкі прызнаюць: гэта найлепшая роля экс-губернатара Каліфорніі.

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх — «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», легендарная стужка «Вогненныя калясніцы», якая атрымала чатыры статуэткі «Оскар», першая мультыплікацыя Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс», а таксама класіка каляднага кіно — фільмы «Моцны арэшак», «Гэта цудоўнае жыццё» і «Адзін дома».

Набыць квіткі на паказы фільма ў гродзенскім кінатэатры «Космас» можна па спасылцы. Сачыць за навінамі праекта «Беларускія ўікэнды» і раскладам сеансаў фільма «Тэрмінатар-2: Судны дзень» у 3D можна на kinakong.by і velcom.by.

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025