Сёння каля 11:40 на вуліцы Перамогі ў Гродне адбылася сур’ёзная аварыя, у якой сутыкнулася тры аўтамабілі, а аднаго з кіроўцаў павезлі на «хуткай дапамозе». Паводле папярэдняй інфармацыі ў святлафора прытармазіў Mercedes, за ім пачаў спыняцца кіроўца на Opel, а трэці кіроўца на грузавіку Ford упусціў гэты момант і ўрэзаўся ў Opel, паведамляе AutoGrodno.by.

Значней астатніх удзельнікаў аварыі пацярпеў аўтамабіль Opel. У яго сур’ёзна разбіта задняя частка, ёсць пашкоджанні левага пярэдняга вугла. Пасля ўдару машына апынулася ў суседняй паласе. Мужчыну прыйшлося павезці на «хуткай дапамозе», ён скардзіўся на болі ў шыі. Дарэчы, «хуткая» прыехала вельмі хутка.

Наступствы аварыі засняў Віталь, калі праязджаў міма ў другі раз. Ён кажа, што бачыў момант ДТЗ на свае вочы і прызнаецца: «Па адчуваннем кіроўца грузавіка Ford зусім не тармазіў».

Аварыя справакавала вялікі затор па вуліцы Перамогі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

pobedu dtp 01

pobedu dtp 01

pobedu dtp 01

pobedu dtp 01

pobedu dtp 01

pobedu dtp 01

pobedu dtp 01

pobedu dtp 01

pobedu dtp 01

pobedu dtp 01

pobedu dtp 01