Студэнт з Туркменістана 1997 нараджэння пазычыў ноўтбук у свайго земляка і не вярнуў. Хлопцы вучацца ў адной ВНУ ў Гродне і жывуць у адным інтэрнаце.

Паводле звестак УУС Гродзенскага аблвыканкама тыдзень таму 22-гадовы малады чалавек папрасіў у свайго знаёмага ноўтбук НР, каб выканаць некалькі заданняў. Узяўшы тэхніку, хлопец аднёс яе ў ламбард, куды і здаў чужую рэч. За сучасны ноўтбук ён атрымаў 450 рублёў, а ўладальніку сказаў, што хутка верне кампутар.

Тэхніку ён так і не вярнуў, пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Там выявілі, куды знік ноўтбук, цяпер ён канфіскаваны. У дачыненні да студэнта ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Прысваенне або растрата».