У пятніцу, 31 мая з 00.00 да 6.00 будзе цалкам забаронены рух транспарту па праспекце Янкі Купалы ад вул. Кабяка да скрыжавання праспектаў Янкі Купалы і Кляцкова, піша grodnonews.by.
Маршруты гарадскіх аўтаперавозак зменяцца:
- маршрут №26 «Вуліца Маладая – Забалаць» будзе курсіраваць у прамым кірунку: вул. Маладая – вул. Хімікаў (без зменаў), далей: вул. Кабяка – шаша Індурская – пр-т Кляцкова – пр-т Янкі Купалы, далей па сваім маршруце і назад у тым жа кірунку;
- маршрут №30 «Вуліца Альшанская – камбінат будаўнічых матэрыялаў» будзе курсіраваць у прамым кірунку: вул. Альшанская – вул. Хімікаў (без зменаў), далей: вул. Кабяка – шаша Індурская – пр-т Кляцкова – пр-т Румлёўскі, далей па сваім маршруце і назад у тым жа кірунку;
- маршрут №37 «Багушэвіча-2 – чыгуначны вакзал» будзе курсіраваць у прамым кірунку: Багушэвіча-2 – вул. Хімікаў (без зменаў), далей: вул. Кабяка – шаша Індурская – пр-т Кляцкова – пр-т Румлёўскі, далей па сваім маршруце і назад у тым жа кірунку.


