У Шчучынскім раёне каваль Армэн Васільян сам сабраў машыну з розных частак аўто іншых марак. Гэта хутчэй і машына, і трактар у адным, піша dzyannica.by. Майстар працаваў два гады, але не спыняе удасканальваць сваё стварэнне.

У невялікай вёсцы Староўшчына Дэмбраўскага сельсавета пра таленавітага каваля і яго захапленне ведаюць усе, а вось варта выехаць у горад — цікаўныя гараджане не даюць праходу.

Рухавік - ад «Жыгулёў», руль - ад «Фальксвагена». Жыхар Шчучынскага раёна сабраў машыну з нуля

— Ехаў сёння па трасе М6, польская фура сігналам папрасіла спыніцца, — расказвае майстар. — Як жа тут не дазволіць чалавеку зрабіць фота?

Рухавік - ад «Жыгулёў», руль - ад «Фальксвагена». Жыхар Шчучынскага раёна сабраў машыну з нуля

Да транспартнага сродка ў супрацоўнікаў ДАІ няма пытанняў. Тэхніка вось ужо пяць гадоў, як зарэгістраваная і мае свой нумарны знак. Пад капотам -75 конскіх сіл, расход на 100 кіламетраў каля 6 літраў. Цуда-тэхніка сабраная з частак розных аўтамабіляў: рухавік — ад «Жыгулёў», руль — ад «Фольксвагена», рулявое — ад «Масквіча», рулявая калонка — ад «Мэрсэдэса», скрынка перадач — ад «Аўдзі», ёсць і дэталі ад трактара.

Рухавік - ад «Жыгулёў», руль - ад «Фальксвагена». Жыхар Шчучынскага раёна сабраў машыну з нуля

З цюнінгу — легендарны храмаваны алень, клаксон з «Волгі» ГАЗ-21 і многае іншае. З «фішак» — дзве скрынкі перадач, ёсць запаволены і павышаны ход. У дадатак да аўто ў майстра ёсць шмат розных агрэгатаў, якія ён таксама сам зрабіў.

Рухавік - ад «Жыгулёў», руль - ад «Фальксвагена». Жыхар Шчучынскага раёна сабраў машыну з нуля

Тэхніка выклікае сапраўдны ажыятаж. Армэн Васільян расказаў, што ў гэтым годзе паедзе на сваім жалезным кані ў Гродна на аўтафестываль Sun Day.