27 мая Беларускі рэспубліканскі мастацка-экспертны савет па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве аднагалосна зацвердзіў помнік Вялікаму князю Гедыміну. Пра гэта распавялі аўтары помніка — мінскія скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў.

Зацвердзілі помнік Гедыміну ў Лідзе. Глядзіце, як ён будзе выглядаць
Фота — facebook Вольгі Нячай

Зацвердзілі помнік Гедыміну ў Лідзе. Глядзіце, як ён будзе выглядаць
Фота — facebook Вольгі Нячай
Помнік «Заснавальнік замка — князь Гедымін» усталююць у Лідзе, у скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдская і Замкавая каля паўночнай сцяны Лідскага замка.

Сяргей Аганаў - аўтар помніка Давыду Гарадзенскаму ў Гродне. У 2019 годзе стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Чалавек года ў сферы культуры».

Вольга Нячай — кандыдатка мастацтвазнаўства, скульптарка і жывапісец-акварэлістка.

Зацвердзілі помнік Гедыміну ў Лідзе. Глядзіце, як ён будзе выглядаць
Скульптары і іх эскіз помніка Гедыміну (фота Сяргея Ждановіча / lidanews.by)
Як пісаў lida.info, праект рэалізуецца выключна за кошт пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў. Вобраз вялікага князя будзе максімальна адпавядаць гістарычнай праўдзе, аўтары ўлічылі і пароду каня.
Зацвердзілі помнік Гедыміну ў Лідзе. Глядзіце, як ён будзе выглядаць
Фота — facebook Вольгі Нячай

Зацвердзілі помнік Гедыміну ў Лідзе. Глядзіце, як ён будзе выглядаць
Фота — facebook Вольгі Нячай
Зацвердзілі помнік Гедыміну ў Лідзе. Глядзіце, як ён будзе выглядаць
Фота — facebook Вольгі Нячай

Зацвердзілі помнік Гедыміну ў Лідзе. Глядзіце, як ён будзе выглядаць
Фота — facebook Вольгі Нячай
Зацвердзілі помнік Гедыміну ў Лідзе. Глядзіце, як ён будзе выглядаць

Гедымін — вялікі князь Літоўскі (1316−1341), падчас кіравання якога тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая, лічыцца заснавальнікам Ліды: ў 1323 годзе ён пачаў будаўніцтва Лідскага замка.