У ноч з 26 на 27 мая ўся Фінляндыя не спала. Зборная краіны выйграла чэмпіянат свету па хакеі. На вуліцах стралялі феерверкамі і гарлапанілі песні. Увечары 27 мая на адной з цэнтральных плошчаў Хельсінкі праходзіла прамая трансляцыя з прэс-канферэнцыі каманды, якая адразу стала знакамітай.

Звычайна фіны стрыманыя ў эмоцыях, але ў гэты дзень усміхаюцца ўсё. Як мінімум — усміхаюцца, але часцей — спяваюць, танцуюць і абдымаюцца з сустрэчнымі. У Хельсінкі нават каменныя атланты чыгуначнага вакзала надзелі хакейныя шлемы ў гонар хакейных герояў. Восем гадоў чакання скончыліся перамогай, якая падобная да казкі.

Чэмпіёнскі тытул 2019 году — трэці ў гісторыі хакейнай зборнай Фінляндыі. Раней яна перамагала на чэмпіянатах ў 1995 і 2011 гадах.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life