Учора у 10.15 каля крамы “Еўраопт” на праспекце Янкі Купалы кіроўца наехаў на слабавідзячага. Мужчына мае 3-ю групу інваліднасці па зроку. Ён перабягаў дарогу па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Высвятляюць асобу кіроўцы і рэгістрацыйныя знакі аўто. Наехаў на пешахода легкавік серабрыстага колеру (як мяркуецца, “Дачыа Логан” або “Рэно Логан”). Просьба да відавочцаў патэлефанаваць па нумары 102.


