Гурт з Парэчча “Sevenfold” адкрыў сезон сваім выступам. Іх першы чатырохгадзінны канцэрт прайшоў у цэнтры горада 26 мая і сабраў мноства гледачоў.
«У гэтым годзе гэта першы наш выступ у Гродне, – распавядае прадстаўнік групы Павел Мазюк. – Да гэтага мы паўгода адпачывалі і вырашылі нарэшце сабрацца. Гродна стаў першай пляцоўкай. Прыехалі на людзей паглядзець і сябе паказаць, ну і парэпеціраваць трошкі. Бо даўно не збіраліся. У Гродна заўсёды падабаецца прыязджаць, гэты горад знаходзіцца побач і людзі нас заўсёды цёпла прымаюць. Менавіта за кошт вулічных выступаў мы і сталі папулярныя».
https://www.instagram.com/p/Bx7wi_XoU0q/
Гурт “Sevenfold” існуе тры гады. Улетку хлопцы імкнуцца выязджаць на некалькі дзён у Літву і Польшчу для вулічных выступаў.
«Былі думкі паехаць у тур па Еўропе, але ў многіх музыка – не асноўны род дзейнасці. Таму мы і збіраемся рэдка. Можа, калі-небудзь усё зменіцца”, – дадаў Павел.





