У Гродне купацца дазволена на возеры “Юбілейнае” і ў рацэ “Нёман” у раёне выратавальнай станцыі “Ласосна”. Большы спіс месцаў, дзе купацца нельга, паведамляе grodnonews.by.
Улады забаранілі купанне на вадаёмах па вуліцы Рэпіна, вуліцы Малахавічскай, вуліцы Лідскай, у раёне садаводчага таварыства “Хімік-Азот”, супрацьпажарных вадаёмах па вуліцы Карскага, 35 і праспекце Касманаўтаў, 100, у рацэ Ласасянка ў месцы ўпадзення ў раку Нёман, рацэ Нёман па-за акваторыі абсталяванага пляжа ва ўрочышчы Ласосна, на набярэжнай ракі Нёман у зоне Румлёўскага парку.
Ігнараванне патрабаванняў пагражае штрафам да трох базавых велічынь.


