Беларуская музыка і танцы: у цэнтры Гродна зноў ажывае дворык

У Гродне 26 мая стартаваў новы сезон праекта “Танцы горадзенскіх дворыкаў”. Каля 30 чалавек узялі ўдзел у мерапрыемстве.

«Пачатак сезона для нас адзначыўся тым, што наш гарманіст з’ехаў на адпачынак, і да нас прыехаў музыка з Мінска Аляксей Крукоўскі. Для нас гэта навінка. Танцы ў дворыках ўсё тыя ж – традыцыйныя беларускія, што і раней танцавалі”, – распавёў адзін з арганізатараў Антось Валынскі.

Плануееца, што пляцоўка для танцаў у 2019 годзе застаецца нязменнай – Савецкая, 1. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Калі не будзе праблем з музыкамі, танцы будуць праходзіць кожную нядзелю ў 19.00. Сачыць за інфармацыяй можна ў групе ў Вконтакте.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: