З 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства (СКМ) «Увага — дзеці!». За няўключанае блізкае святло кіроўцаў будуць штрафаваць.
У гэты перыяд кіроўцы абавязаны рухацца з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фараў або дзённымі хадавымі агнямі кругласуткава, папярэджвае гродзенская ДАІ. За ігнараванне гэтага патрабавання чакае адміністрацыйная адказнасць — штраф да 2 базавых велічынь (ч. 3 арт. 18.14 КаАП Беларусі).
Дзяржаўтаінспекцыяй будзе праводзіцца і інфармацыйная праца. Узмоцніцца кантроль за перавозкамі дзяцей індывідуальным транспартам і школьнымі і экскурсійнымі аўтобусамі.
На час акцыі месцы працы мабільных датчыкаў фіксацыі хуткасці, як і нарадаў ДПС, будуць набліжаны да ўстаноў адукацыі і мясцін магчымага скаплення дзяцей.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…