Стваральнікі валошкавага марозіва шукаюць дзяўчыну – твар брэнда. Ёй падораць поле валошак

«Белы полюс», стваральнікі марозіва з валошкамі, шукаюць дзяўчыну, твар брэнда. Яе імем назавуць валошкавае поле, а яшчэ падораць ёй абанемент у Батанічны сад і летні запас марозіва «Валошка», піша blizko.by.

Удзельнічаць у конкурсе могуць дзяўчаты ад 18 да 25 гадоў з васільковымі вачыма. Для гэтага трэба запоўніць заяўку і размясціць у инстаграм-профілі сваё фота з хэштэгам #явалошка да 31 траўня. Выбіраць будзе журы конкурсу – Міс Еўропа Марыя Васілевіч і прафесійны фатограф.

Валошкавае поле памерам у 250 квадратных метраў назавуць у гонар гераіні, або яна сама прыдумае клумбе назву. Калі валошкі вырастуць, «Белы полюс» падорыць дзяўчыне фотасесію на фоне тысяч блакітных кветак. Гаспадыня кветкавай паляны зможа ўвесь год наведваць Батанічны сад па безлімітным абанеменце. Яшчэ адным падарункам стане запас марозіва на цэлае лета – 100 пачкаў «Валошкі».

Імя пераможцы члены журы і стваральнікі марозіва “Валошка” абвесцяць у инстаграм-профілі @belypolus 5 чэрвеня.


Валошкавае марозіва знікла з продажу. Новая партыя будзе без фразы «Жыве Беларусь!» на пакунку


Валошкавае марозіва “Валошка” – пламбір з даданнем кветак валошкі і насення лёну ў жытнім кубачку. Гэтыя кампаненты – папулярныя культурныя сімвалы Беларусі. Задумка вытворцаў – стварыць нацыянальны дэсерт, які турыст паспрабуе толькі ў Беларусі і ў літаральным сэнсе адчуе краіну на смак.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: