У Мастах 22-гадовая дзяўчына выпіла і пашкодзіла аўтамабілі. Яна была ў гасцях і, выйшаўшы ў двор па вуліцы Жукава, дастала са штаноў рэмень і металічнай спражкай пашкодзіла аўтамабілі, якія стаялі на паркоўцы, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Потым яна адшукала шкляную бутэльку і працягнула біць машыны. У выніку ў трох легкавых аўтамабілях разбітыя шыбы і падрапаная дзверы, а ў дачыненні да дзяўчыны распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».