У Гродне абмяркуюць ураўнаванне правоў беларусаў і расіян і развіццё Саюзнай дзяржавы

У Гродне 24 мая пройдзе паседжанне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, піша belnovosti.by.

Парламентарыі на пасяджэнні будуць абмяркоўваць праект канцэпцыі збліжэння заканадаўстваў дзвюх краін, у тым ліку ў галіне лічбавай эканомікі.

Акрамя гэтага, на пасяджэнні будзе разгледжана забеспячэнне роўных правоў грамадзянам Беларусі і Расіі ў сферы працаўладкавання. Падымуць пытанне выканання палажэнняў дакумента аб развіцці Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады.

На мерапрыемстве будуць прысутнічаць прадстаўнікі Міністэрстваў транспарту, сувязі і інфарматызацыі РБ, а таксама Міністэрства транспарту РФ і Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ.

Парламентарыі сустрэнуцца з кіраўніцтвам Гродзенскага абласнога выканкама і мясцовымі дэпутатамі.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: