У Гродне 24 мая пройдзе паседжанне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, піша belnovosti.by.
Парламентарыі на пасяджэнні будуць абмяркоўваць праект канцэпцыі збліжэння заканадаўстваў дзвюх краін, у тым ліку ў галіне лічбавай эканомікі.
Акрамя гэтага, на пасяджэнні будзе разгледжана забеспячэнне роўных правоў грамадзянам Беларусі і Расіі ў сферы працаўладкавання. Падымуць пытанне выканання палажэнняў дакумента аб развіцці Саюзнай дзяржавы на 2018−2022 гады.
На мерапрыемстве будуць прысутнічаць прадстаўнікі Міністэрстваў транспарту, сувязі і інфарматызацыі РБ, а таксама Міністэрства транспарту РФ і Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ.
Парламентарыі сустрэнуцца з кіраўніцтвам Гродзенскага абласнога выканкама і мясцовымі дэпутатамі.