Ён з’явіцца на базе адпачынку «Дом рыбака» ў Каробчыцах у 2020 годзе. Акрамя маста, на тэрыторыі з’явяцца пляж на 65 чалавек, навес з мангалам для ўрачыстых мерапрыемстваў, поле для мініфутбола, пешаходныя дарожкі, шэсць назіральных пляцовак, пляцоўка для смеццевых кантэйнераў і малыя архітэктурныя формы.
Фактычна, гэта будуць два мосты, якія злучаць берагі пруда Верхняе на рацэ Ласасянцы і паўвостраў, які належыць да зоны адпачынку.
Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) будзе праходзіць з 22 мая да 20 чэрвеня 2019.
З дакументацыяй па АУНА можна азнаёміцца: у вестыбюлі Гродзенскага райвыканкама (вул. Горкага, 51), на сайце Гродзенскага райвыканкама, а таксама ў ААТ «Гроднажылбуд» (вул. Суворава, 135). Заўвагі і прапановы па дакументацыі па АУНА можна накіраваць да завяршэння грамадскіх абмеркаванняў на паштовыя адрасы «Гроднажылбуд» ці райвыканкама або па email info@ghb.by або grrik@mail.grodno.by або info@rik.by.
Заяву аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні праекта прадстаўнікі грамадскасці могуць накіроўваць цягам 10 дзён ад пачатку грамадскага абмеркавання. Калі такі сход будзе запланаваны, то пра яго будзе паведамлена асобна.
Таксама ідзе абмеркаванне будаўніцтва іншага пешаходнага мосту — праз Нёман. Ён павінен злучыць Пышкі на правым беразе ракі з базай адпачынку «Прывал».
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…