нерухомасць у Гродне

З 8 мая па 6 чэрвеня ў Гродне будуць абмяркоўваць пешаходны мост праз Нёман, які збіраюцца пабудаваць паміж Пышкамі і базай адпачынку «Прывал».

Новы мост пабудуюць для стварэння ландшафтна-рэкрэацыйнага комплексу, які аб’яднае тэрыторыю базы адпачынку «Прывал» і ўрочышча «Пышкі». Замоўца будаўніцтва — ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», уласнік «Прывала».

Мост плануюць шырынёй 4,75 метра: веласцежка зойме два з паловай метры, а ходнік- 2,25 метра. Прадугледжана, што на мосце будуць спадзістыя з’езды, таму па ім будзе зручна перасоўвацца людзям, якія перамяшчаюцца на вазках і бацькам з дзіцячымі вазочкамі, піша t*t.by.

У Гродне абмяркоўваюць будучы пешаходны мост паміж Пышкамі і "Прывалам"
Так будзе выглядаць новы пешаходны мост
З дакументамі па справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) будаўніцтва прапануюць знаёміцца ў вестыбюлі Гродзенскага райвыканкама, на афіцыйным сайце райвыканкама і ў ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».
У Гродне абмяркоўваюць будучы пешаходны мост паміж Пышкамі і "Прывалам"
Першы праект маста не прыняў замоўца
Заўвагі можна накіроўваць па пошце ў Гродзенскі райвыканкам, на grrik@mail.grodno.by, info@rik.by,
або па пошце ў ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», або на электронны адрас info@tabak.by.

Таксама можна накіраваць заяву пра неабходнасць правядзення грамадскіх слуханняў у Гродзенскі райвыканкам па адрасе: 230 029, вул. Горкага, 51, г. Гродна, напрацягу 10 працоўных дзён з даты пачатку грамадскіх абмеркаванняў. Заяву аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай
экспертызы прапануюць дасылаць на паштовы адрас ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» да 6 чэрвеня 2019 года.