7 чэрвеня ў абласной філармоніі адкрыюць канцэртную залу. Адсвяткуюць падзею вялікім гала-канцэртам. Артысты абласной філармоніі выступяць сумесна з зоркамі беларускай эстрады. У фае разгорнуцца выставы і фотазоны, паведамляе grodnonews.by.

Набыць квіткі можна ўжо з заўтрашняга дня. Арганізатары разлічваюць на поўны аншлаг. Яны абяцаюць, што сцэна зможа прыняць больш за 1200 гледачоў, а сучаснае тэхнічнае абсталяванне уразіць усіх гасцей.