У Мастоўскім раёне нідзе не працуючы мужчына 1979-га года нараджэння хварэе на шызафрэнію. Ён ужыў алкаголь і пачаў хуліганіць, піша grodno.mvd.gov.by.
Першым «пад гарачую руку» мужчыны трапіў аднавясковец 1960-га года нараджэння. Ён атрымаў кулаком па твары. Пасля гэтага мужчына паразбіваў шкло ў суседніх дамах, якія належаць жанчынам 1968 і 1933-га гадоў нараджэння. Усё гэта адбывалася позна ўвечары, а на наступны дзень пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю.
Падазраванага затрымалі. Ён накіраваны ў УАЗ «Абласная псіханеўралагічнага бальніца «Астроўля».