У Гродне пачынаецца ўжо трэці летні сезон традыцыйных «Танцаў гарадзенскіх дворыкаў». Ужо 26 мая на Савецкай, 1 зайграюць гродзенския музыкі разам з мінскім гарманістам Аляксеем Крукоўскім.
З 2017 года гродзенцы штонядзелю на працягу цёплага сезону збіраюцца ў дворыку былой галерэі «Крыга» на Савецкай, 1. Там пад жывую музыку на вольным паветры танцуюць традыцыйныя беларускія танцы. Да вечарын можа далучыцца кожны, асноўным рухам вучаць на месцы.
«Гукі жывой музыкі гармоніка, барабана ды дуды, ад якіх ногі самі пачынаюць тупаць. І простыя рухі, што вучацца за пару хвілін у коле танцораў», — так кажа пра народныя танцы адна са сталых танцорак, Марыся Харэвіч.
«Танцаў гарадзенскіх дворыкаў» — некамерцыйны сацыяльны праект, які стаў часткай гарадскога жыцця і дапамагае захаваць і актуалізаваць беларускія традыцыі танцаў. У межах праекта ўжо двойчы ў Гродне ладзілі міжнародную «Ноч танцаў», на якую з’язджаліся музыкі і танцоры з розных гарадоў Беларусі, і, дзякуючы гродзенскаму бязвізу, багата ўдзельнікаў з Польшчы, Літвы, Латвіі.
Дзе: Гродна, Савецкая вул., 1 (унутраны дворык каля галерэі «Крыга»).
Калі: 26 траўня, нядзеля, 19:00.
Уваход вольны.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…