Пра сур’ёзны рамонт дарожнага пакрыцця на Новым мосце паведамляюць чытачы autogrodno.by. Перакрылі абедзве паласы пры руху з боку вуліцы Вясновай, выезд транспарту часткова арганізаваны на сустрэчную паласу. Са слоў мясцовых жыхароў, гукі рамонту даносіліся ўжо з ночы.

novyj most 18 02

На гэтым тыдні мінскія спецыялісты з «БелдарНДІ» дадаткова праверылі мост на трываласць апорных канструкцый — бо яму каля 50 гадоў.

Мост быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1971 годзе. Ён уяўляе сабой шарнірна-падвесную канструкцыю ў выглядзе т-падобных апор з кансолямі. На іх выкладзеныя 30-метровыя рухомыя бэлькі. На мосце шэсць дэфармацыйных швоў, у той час як на Старым мосце толькі два.

За доўгі час эксплуатацыі канструкцыя моста стварае так званыя хвалепадобныя выпукласці на праезнай частцы. З улікам абследаванняў можна будзе казаць аб праекце рэканструкцыі моста па вуліцы Паповіча.

І Новы, і Румлёўскі мост чакае капітальны рамонт, які можна будзе арганізаваць пасля рэканструкцыі непрацуючага аднакалейная чыгуначнага моста пад аўтамабільны ў раёне Кашэўнікі.