Учора, 17 мая, каля 21:00 на вуліцы Вольгі Соламавай матацыкл сутыкнуўся з аўтамабілем Passat, паведамляе autogrodno.by. Па словах матацыклістаў, святлафоры не працавалі.

Легкавы аўтамабіль выязджаў з боку паркоўкі АЛМІ, а матацыкліст рухаўся проста з боку вул. Суворава. Як паведамілі матацыклісты, у момант ДТЗ святлафоры на працавалі, іх ўключылі пазней. Значыць, кіроўца аўтамабіля мусіў саступіць дарогу.

Матацыкліста павезлі ў бальніцу, ён быў у прытомнасці. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.