Гродзенка 1984 года нараджэння раней працавала лекаркай. Звальняючыся, яна здала не ўсе бланкі рэцэптаў, а пасля зрабіла з іх ксеракопіі, распавялі ў УВД Гродзенскага аблвыканкама.
— Супрацоўнікі міліцыі выявілі, што ў верасні мінулага і сакавіку гэтага года жанчына падрабіла рэцэпты. Яна выпісала на неіснуючых людзей медыцынскі прэпарат, які змяшчае моцнадзейныя кампаненты і з’яўляецца лекамі строгай справаздачнасці, — распавёў начальнік АНіПТЛ Кастрычніцкага РАУС Гродна Дзмітрый Грасевич. — Пасля па дадзеных рэцэптах знаёмыя жанчыны набывалі прэпарат у аптэках.
Следчым камітэтам у дачыненні да гродзенкі распачатыя крымінальныя справы па частках 1 і 2 артыкула 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Падробка, выраб або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў».