Першапачаткова беларускія архітэктары ў выбары формы купала кіраваліся выявай замка на гравюры Тамаша Макоўскага, якая была створана прыблізна ў 16−17 стагоддзях. Пасля візіту польскай дэлегацыі ў кастрычніку мінулага года, у якую ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў культуры, мастацтвазнаўцы, рэстаўратары і праекціроўшчыкі, паступіла прапанова не спяшацца з вырабам раней зацверджанага купала, паведамляе grodnonews.by.
Яго форма падалася замежным экспертам занадта выпуклай, круглявай, што не ўпісвалася ў іх разуменне архітэктурных традыцый замкавага будаўніцтва таго часу.
— У лістападзе 2018 года мы атрымалі ад польскага боку графічныя прапановы і іх абгрунтаванні. Яны былі ўлічаны праектнай арганізацыяй пры дапрацоўцы дакументацыі па форме «брамнай» вежы. Сёння гэты спрэчнае пытанне ўжо вырашана з улікам прапаноў польскіх спецыялістаў, — падкрэсліла начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.